САМАЕ ВАЖНАЕ — Радыё Свабода

Ня трэба шукаць нацыянальнай ідэі. Ёсьць толькі адна альтэрнатыва Лукашэнку — бел-чырвона-белая

Масавыя акцыі салідарнасьці, праведзеныя беларусамі ў дзясятках гарадоў і краін сьвету, у тым ліку ў такіх нязвыклых, як востраў Балі, Кіпр ці Ізраіль, дазваляюць яшчэ раз зрабіць вельмі важную выснову — нацыя беларусаў знаходзіцца ў фінальнай стадыі свайго фармаваньня. Нацыянальны маніфэст у дзясятках гарадоў сьвету Насамрэч, апошнія два тыдні — неверагодныя. Гэта адна з маніфэстных …

Ня трэба шукаць нацыянальнай ідэі. Ёсьць толькі адна альтэрнатыва Лукашэнку — бел-чырвона-белая Читать далее »

Як замак на вясковым агародзе пацярпеў ад справы «Белгазпрамбанку»

«Раніцай абвясьцілі збор сродкаў, да абеду паступілі першыя грошы, а ўвечары MolaMola заблякавалі», — рамесьнік Сяргей Бандарэнка расказвае, як атака сілавікоў на «Белгазпрамбанк» прыпыніла будоўлю ягонага замка. Эканамічны спад, зьвязаны з пандэміяй каранавірусу, закрануў галіны людзкой дзейнасьці, якая ня мае крытычнай важнасьці для штодзённага існаваньня. Перадусім — культуру, мастацтва, рамёствы. Копія Крэўскага замка ў суседніх …

Як замак на вясковым агародзе пацярпеў ад справы «Белгазпрамбанку» Читать далее »

Свабода Premium №27. Незалежнасьць — каштоўнасьць для большасьці

Свабода Premium №27. Незалежнасьць — каштоўнасьць для большасьці Свабода Premium || Часопіс №27 || Свабода Premium Часопіс №27 Што новага можна даведацца пра беларусаў з нацыянальнага апытаньня || Радыё Свабода. Навіны Беларусі || Radio Svaboda. News from Belarus<!— —> Источник — Радыё Свабода

Лукашэнка ўжо нават не спрабуе спадабацца большасьці, — палітоляг

Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч разважае, чаму ў гэтай кампаніі Лукашэнка ня мае ніякай станоўчай праграмы і пэрспэктывы для краіны, тлумачыць, чаму ўладам не спадабалася нават памяркоўная лібэралізацыя і яны яе згарнулі, і заяўляе, што ўсё, над чым працавалі апошнія 6 гадоў у адносінах з Захадам, цалкам зьнішчана. УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як …

Лукашэнка ўжо нават не спрабуе спадабацца большасьці, — палітоляг Читать далее »

Затрыманьні грамадзкіх актывістаў у Дзень незалежнасьці: Гомель, Масты, Барысаў. Відэа

3 ліпеня, у дзяржаўнае сьвята Дзень незалежнасьці, у розных гарадых Беларусі працягваюцца затрыманьні грамадзкіх актывістаў. Гомель 3 ліпеня ў Гомлі міліцыя затрымала некалькіх актывістаў. Напярэдадні ў сацыяльных сетках анансавалі правядзеньне чарговай «акцыі салідарнасьці». Сёньня на пляжы а 12-ай гадзіне меркавалася правесьці «акцыю салідарнасьці». Яе анансавалі ў сацыяльных сетках. Плянавалася, што ўдзельнікі акцыі прыйдуць на пляж, …

Затрыманьні грамадзкіх актывістаў у Дзень незалежнасьці: Гомель, Масты, Барысаў. Відэа Читать далее »

«Любым коштам мне адпомсьціць». Фізруку, які абараніў беларускамоўную школу, скарацілі заробак утрая

Мясцовыя ўлады шукаюць на яго месца новага настаўніка. Павал Кендысь мяркуе, што прычынай стала яго грамадзянская актыўнасьць. У канцы 2019 году камянецкае раённае начальства вырашыла закрыць адзіную беларускамоўную сярэднюю школу раёну ў Амельянцы. Дзяцей і настаўнікаў плянавалі разьмеркаваць па суседніх вёсках. Школа ў Амельянцы Усё магло б так і скончыцца, калі б амельянецкі фізрук Павал …

«Любым коштам мне адпомсьціць». Фізруку, які абараніў беларускамоўную школу, скарацілі заробак утрая Читать далее »

Мастак Андрэй Задорын: пасьля разгону Плошчы я сказаў сабе, што пры гэтым рэжыме выстаўляцца ў Беларусі ня буду

Беларускі мастак Андрэй Задорын, які ад 1997 году жыве ў Нідэрляндах, расказвае пра сваё жыцьцё за мяжой, пра сакрэты посьпеху, параўноўвае мастакоў і аматараў жывапісу ў Беларусі і Галяндыі і прызнаецца, што ўсе 23 гады эміграцыі пільна сочыць за падзеямі на радзіме. Сьцісла Праца павінна цябе кранаць, тады яна знойдзе суперажываньне і ў іншага чалавека …

Мастак Андрэй Задорын: пасьля разгону Плошчы я сказаў сабе, што пры гэтым рэжыме выстаўляцца ў Беларусі ня буду Читать далее »

«Нашы лябаранты п’юць гэтую ваду і разам з жыхарамі кватэр абмяркоўваюць якасьць вады». Чым скончыўся водны крызіс у Менску

У «Менскводаканале» паведамілі, што прычыну забруджваньня пітной вады ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах Менску дагэтуль не знайшлі, вядзецца сьледзтва і ўнутранае расьсьледаваньне. На прадпрыемстве пакуль не перайшлі на штатны рэжым працы. Чаму ўжо больш за тыдзень не знайшлі прычыну забруджаньня вады? «Гэта важна, і мы, як і ўсе астатнія, зацікаўленыя ў тым, каб даведацца пра …

«Нашы лябаранты п’юць гэтую ваду і разам з жыхарамі кватэр абмяркоўваюць якасьць вады». Чым скончыўся водны крызіс у Менску Читать далее »

Чаму і як стваральніца фб-суполкі «Хватит бояться!» зьехала зь Беларусі

Былая тэле- і радыёвядучая, блогерка, адміністратарка суполкі ў Фэйсбуку «Хватит бояться» Тацяна Мартынава тлумачыць Свабодзе вымушаны ад’езд зь Беларусі пагрозай арышту. Пасьля параду 9 траўня Тацяна стварыла суполку, у якой цяпер каля 27 тысяч удзельнікаў. Журналістка расказвае, як «партызаняць» былыя калегі зь дзяржаўнага тэлеканалу АНТ, і адказвае на пытаньне, ці была яна ў рэстарацыі ля …

Чаму і як стваральніца фб-суполкі «Хватит бояться!» зьехала зь Беларусі Читать далее »

Стала вядома, у чым абвінавачваюць Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Прэтэндэнта ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Бабарыку абвінавачваюць у адмываньні грошай, ухіленьні ад сплаты падаткаў і даваньні хабару. Гэта вынікае са сьпісу крымінальных спраў апэляцыйнай інстанцыі, якія разглядае судовая калегія Менскага гарадзкога суду. Сьпіс сфатаграфавала прэс-служба Віктара Бабарыкі. Віктара Бабарыку абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнагаа кодэксу Беларусі: ч.2 арт. 235 КК («Адмываньне» грошай, атрыманых злачынным шляхам, …

Стала вядома, у чым абвінавачваюць Віктара і Эдуарда Бабарыкаў Читать далее »

Пролистать наверх